Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 17 сьнежня: «Паядынак Павароці-Сінатра» ў Менску; сустрэча Януковіч-Пуцін у Маскве


Cёньня Дзень беларускага кіно

Cёньня Дзень беларускага кіно

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца тэатралізаванае шоў «Музычны паядынак Павароці і Сінатры. Хто каго перасьпявае?». У паядынку возьмуць удзел артысты Павал Пятроў (у ролі Павароці) і Сяргей Кілеса (у ролі Сінатры). Вакальнае бітва пройдзе ў суправаджэньні аркестра Музычнага дому «Клясыка». Пачатак а 19.00.

У залі афіцыйных дэлегацый Нацыянальнага аэрапорту «Менск» а 12.00 адбудзецца прэзэнтацыя першага рэйсу авіякампаніі «Белавія» па маршруце Менск-Жэнэва-Менск.

У Маскве прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч сустракаецца прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1903 – браты Райт зьдзейсьнілі першы ў гісторыі палёт на маторным самалёце.

1924 – утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно». 17 сьнежня – Дзень беларускага кіно.

1926 – у СССР адбыўся першы ўсесаюзны перапіс насельніцтва. Насельніцтва БССР у той час складала 4 985 000 чалавек.

1988 – у Беластоку адбыўся І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў (БАС). БАС – беларуская грамадзкая арганізацыя студэнтаў у Польшчы, якая займаецца грамадзка-культурнай, асьветнай, выдавецкай, турыстычнай дзейнасьцю. БАС узьнік у 1981 годзе, але тады польскія камуністычныя ўлады адмовілі ў рэгістрацыі арганізацыі. Тагачасным лідэрам БАСу быў Ян Максімюк, студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Паўторны заснавальніцкі сход БАСу адбыўся 14 красавіка 1988 году ў Варшаве. На зьезьдзе ў Беластоку старшынём адноўленага БАСу стаў Яўген Вапа.

1998 – ЗША і Вялікабрытанія пачалі ваенную апэрацыю супраць Іраку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1883 – Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.

1889 – Данiла Васiлеўскi, беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог.

У гэты дзень памерлі:

1630 – Мялецій Сматрыцкі, беларускі і ўкраінскі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч. Выступаў супраць Берасьцейскай вуніі 1596 году. У 1610 годзе выдаў кнігу «Трэнас», у якой заклікаў беларускі і ўкраінскі народы да аб’яднаньня супраць каталіцкай экспансіі. Ягоным найбольш вядомым творам лічыцца «Граматыкі славенскія правільна сінтагма», у якой упершыню на высокім навуковым узроўні тлумачыліся артаграфія, этымалёгія і сынтаксіс стараславянскай мовы. Больш як 2 стагодзьдзі яна была адным з найбольш аўтарытэтных падручнікаў славянскага мовазнаўства. У 1627 годзе Сматрыцкі перайшоў ва ўніяцкую царкву.

2006 – Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Негры былі чорныя, а кашулі на іх былі белыя».

Адна з найбольш вядомых цытатаў з твораў Івана Навуменкі
XS
SM
MD
LG