Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк заклікаў актывістаў Эўрамайдану прыйсьці пад сьцены ЦВК.

Паводле яго слоў, грамадзяне павінны абараніць вынікі галасаваньня на перавыбарах у пяці мажарытарных акругах.

«Мы сёньня павінны пайсьці пад ЦВК, сабрацца там і абмеркаваць вынікі выбараў», — адзначыў Яцанюк.

«Цяпер ва Ўкраіне праходзяць выбары па 5 акругах — гэта 5 мандатаў, якіх не хапае для таго, каб прагаласаваць за адстаўку гэтага ганебнага ўраду», — сказаў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына».

У нядзелю ва Ўкраіне праходзяць выбары пяці дэпутатаў у Вярхоўную Раду Украіны.









TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

XS
SM
MD
LG