Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Акіян Эльзы» — на Эўрамайдане (жывая трансьляцыя)


Сёньня на Майдане вялікі мітынг і канцэрт.

Украінскі гурт «Акіян Эльзы» у суботу, а 20:00 выступіць на Майдане Незалежнасьці. Пра гэта на сваёй старонцы ў твітэры напісаў лідэр гурта Сьвятаслаў Вакарчук.

Акрамя таго, ён заявіў, што Акіян Эльзы выступяць у старым складзе. «У суботу ўвечары наш выступ на Майдане. Як калісьці. Паша, Юра, Дзіма, Дзяніс і я. Важныя рэчы аб’ядноўваюць!», — піша Вакарчук.

На сцэне працягваюць выступаць грамадзкія і палітычныя дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, сьвятары.

Пратэстоўцы цягам апошніх дзён пабудавалі вакол майдану Незалежнасьці ў Кіеве новыя, значна больш магутныя барыкады. Гэта было зроблена пасьля таго, як у ноч з 10 на 11 сьнежня, спэцатрады міліцыі і падразьдзяленьні ўнутраных войскаў спрабавалі «зачысьціць» галоўную плошчу краіны. Удзельнікі Эўрамайдану ўзьвялі дзьве барыкады вышынёй 5 мэтраў у пачатку вуліцы Інстытуцкай, на Хрэшчатыку каля будынка прафсаюзаў, а таксама каля Кіеўскай рады побач з ЦУМам.









TWITTER-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

XS
SM
MD
LG