Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ад Ігар Аліневіча прыйшла паштоўка з партрэтам Кастуся Каліноўскага


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Апошняя паштоўка ад Ігара Аліневіча была адпраўленая з калёніі 28 лістападу. Маці палітвязьня адзначае, што гэта была не простая паштоўка.

«Затое якая паштоўка!175 гадоў з дня нараджэньня Кастуся Каліноўскага! Відаць, нехта яму даслаў такую паштоўку чыстую. У тым ліку на ёй была і паштовая марка з партрэтам Кастуся Каліноўскага. На паштоўцы малюнак, як Кастусь Каліноўскі чытае нейкі заклік да народу, і сяляне вакол стаяць з віламі. Паштоўка чорна-белая. Я такіх раней не бачыла.»

Ігар Аліневіч адбывае пакараньне ў наваполацкай калёніі — актывіст анархісцкага руху асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за напады на афіцыйныя будынкі, сваю віну ў судзе не прызнаў.

На гэтым тыдні турэмная кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» стала пераможцам ў конкурсе імя Францішка Аляхновіча на лепшы твор году ў жанры «турэмная літаратура». Паводле Валянціны Аляневіч, ёй невядома, ці ведае яе сын пра тое, што яго ўганаравалі прэміяй Аляхновіча.

Ад Ігара Аліневіча больш за 2 тыдні няма лістоў і тэлефанаваньняў.
XS
SM
MD
LG