Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Валадарцы Яроменку няма месца


Уладзь Яроменак
Уладзь Яроменак

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў ня кажуць, куды накіруюць для адбыцьця 3 месяцаў арышту актывіста Ўладзя Яроменка.

Валянціна Яроменак паведаміла карэспандэнту «Радыё Свабода», што яе мужа, актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка, дагэтуль трымаюць ў менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага. Але, паводле Валянціны, міліцыянты ўжо заявілі, што там Яроменка не пакінуць. Куды могуць накіраваць актывіста?

«У Дэпартамэнце сказалі, што няма такой магчымасьці — пакінуць яго на Валадарцы. Бо там камэры перапоўненыя. Уладзь раней выказваў жаданьне, каб яго накіравалі ў Глыбокае, бліжэй да родных Міёраў. Але і адвакат і нават у Дэпартамэнце гэтаму зьдзівіліся, бо там умовы даволі жорсткія. Таму мне адвакат параіў напісаць заяву на Баранавічы. Гэта і недалёка і паводле ўмоваў нядрэнна. Але, калі сам Уладзя напіша заяву на Глыбокае, то гэты выбар будзе хутчэй ўлічаны. А могуць і яшчэ абраць які варыянт, невядома».

Уладзь Яроменак асуджаны на 3 месяцы адміністрацыйнага арышту за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Нагляд быў накладзены на актывіста пасьля некалькіх затрыманьняў на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі ў 2011-2012 гадах. Сёлета Ўладзя Яроменка некалькі разоў саджалі на Акрэсьціна нібыта за супраціў міліцыі напярэдадні палітычных падзей. У сьнежні 2010 году Ўладзь Яроменак быў затрыманы пасьля мітынгу пратэсту супроць фальшаваньня выбараў і адбыў за кратамі амаль 8 месяцаў.

11 сьнежня Уладзь Яроменак сам зьявіўся з рэчамі ў міліцыю Першамайскага раёну для адбыцьця пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG