Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітынгоўцы ў Кіеве пайшлі на міністэрства абароны


Мітынгоўцы ў Кіеве пайшлі на міністэрства абароны
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:54 0:00

ВІДЭА

Калёна зь некалькіх соцень мітынгоўцаў накіравалася з майдану Незалежнасьці пікетаваць будынак Міністэрства абароны ў Кіеве.

Узначальвае калёну дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Бацькаўшчына», былы міністар абароны Анатоль Грыцэнка.

Мітынгоўцы маюць намер заклікаць міністра абароны Паўла Лебедзева не прыцягваць войска да проціпраўных дзеяньняў супраць мірных мітынгоўцаў.

Раней міністар абароны ЗША Чак Хейгел заклікаў ўкраінскага калегу Паўла Лебедзева не выкарыстоўваць узброеныя сілы супраць мірнага насельніцтва.

У адказ у Мінабароны адзначылі, што пазыцыя прэзыдэнта не выкарыстоўваць узброеныя сілы супраць пратэстоўцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG