Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія ўлады абяцаюць пакараць траіх чалавек за разгон Эўрамайдану


Разгон студэнтаў на Майдане ў Кіеве 30 лістапада

Разгон студэнтаў на Майдане ў Кіеве 30 лістапада

Траім высокапастаўленым чыноўнікам будзе выстаўлена абвінавачаньне ў сувязі з падзеямі ў ноч на 30 лістапада на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Пра гэта заявіла міністар юстыцыі Ўкраіны Алена Лукаш, якую цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна». Яна заявіла пра гэта ў эфіры «Шустэр Live» ў Кіеве ў пятніцу.

Імёнаў чыноўнікаў яна не назвала, паколькі праваахоўнікі павінны таксама расьсьледаваць заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ў краіне.

Як паведамлялася, 21 лістапада ўрад Украіны вырашыў не падпісваць Дамову аб асацыяцыі з Эўразьвязам. У гэты ж дзень, арганізаваўшыся праз сацыяльныя сеткі, людзі выйшлі на Майдан Незалежнасьці ў знак пратэсту.

29 лістапада на саміце Усходняга партнэрства ў Вільні Пагадненьне не было падпісанае. Каля 4 гадзін раніцы 30 лістапада байцы спэцназу «Беркут» разагналі людзей з Майдану Незалежнасьці. Тады паведамлялася аб 35 пацярпелых і 35 затрыманых.
XS
SM
MD
LG