Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ракетны крэйсэр ЗША пазьбегнуў сутыкненьня з кітайскім авіяносцам


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

У міжнародных водах Паўднёва-Кітайскага мора ледзь не сутыкнуліся амэрыканскі і кітайскі ваенныя караблі. Як паведамляецца ў заяве прадстаўніка камандаваньня Ціхаакіянскага флёту, распаўсюджанай у пятніцу, амэрыканскі ракетны крэйсэр Cowpens, быў вымушаны зьмяніць курс, каб пазьбегнуць сутыкненьня.

Інцыдэнт здарыўся 5 сьнежня, калі амэрыканскі баявы карабель рухаўся непадалёк ад кітайскага авіяносца Liaoning. Крэйсэру быў пададзены сыгнал спыніцца, аднак Cowpens не падпарадкаваўся. І тады кітайскі карабель выйшаў яму напярэймы, пасьля чаго амэрыканскаму караблю прыйшлося ўжыць манэўр.

Напружанасьць у адносінах паміж Кітаем і Вашынгтонам ўзрасла пасьля таго, як Пэкін 23 лістапада абвясьціў аб увядзеньні спэцыяльнай зоны апазнаваньня паветраных судоў у раёне Усходне-Кітайскага мора і запатрабаваў ад паветраных судоў, якія пралятаюць праз гэтую зону, загадзя выдаваць усе дадзеныя аб палёце.

ЗША і іх саюзьнікі ў рэгіёне — Японія і Паўднёвая Карэя адмовіліся выконваць патрабаваньні Кітая.

Уведзеная Пэкінам зона СПА ўключае спрэчныя выспы, на якія прэтэндуюць Кітай і Японія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG