Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Майдан моцны і без «адзінага», — Бандарэнка


Зьміцер Бандарэнка

Зьміцер Бандарэнка

Праблема не ў адзіным, а ў стратэгіі, — заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцер Бандарэнка, камэнтуючы прапанову Паўла Севярынца выбраць адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

«Грамадзянская кампанія „Эўрапейская Беларусь“ у сваёй дзейнасьці апіраецца на голас народу, народныя настроі. Гэта нам дапамагала дзейнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі. Таму мы ўдзельнічалі ў байкоце парлямэнцкіх выбараў. Бальшыня грамадзтва не хацела браць у гэтым удзел», — распавёў Зьміцер Бандарэнка ў інтэрвію Радыё Свабода.

Бандарэнка заявіў, што яго зьдзівіла прапанова Паўла Севярынца рабіць Кангрэс з актывістаў, якія пойдуць на мясцовыя выбары, якія яшчэ менш папулярныя ў грамадзтве і яшчэ менш лічыцца выбарамі:

«Пры гэтым БХД байкатавала парлямэнцкія выбары, а тут зьбіраецца на мясцовыя... Значная частка дэмакратычных актывістаў і структураў будзе гэтыя выбары байкатаваць. Выбіраць адзінага такім чынам — гэта з самага пачатку працаваць на раскол дэмакратычных сілаў».

Паводле Бандарэнкі, трэба найперш вызначацца са стратэгіяй, а потым выносіць на агульны разгляд і абмяркоўваць пэрсаналіі.

«Мы бачым сытуцыю Майдану ў Кіеве, выходзяць сотні тысячаў і мільёны, але там катастрофа! Няма адзінага. Таму праблема „не ў адзіным“, а ў стратэгіі».

ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG