Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі: Шукаць нетрадыцыйныя падыходы альбо ўвогуле ня лезьці


Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

«Удзел у гэтых выбарах бессэнсоўны. Апошнія 15 гадоў адно і тое ж», — Лявон Вольскі камэнтуе прапанову Паўла Севярынца выбраць адзінага кандыдата на Кангрэсе дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку 2014 году

Музыка Лявон Вольскі, які выступаў у незалежніцкіх і дэмакратычных акцыях з пачатку 80-х гадоў, заклікае шукаць новыя падыходы і новыя інструмэнты:

«Зноў адзіны, зноў 15 чалавек. Удзел у гэтых выбарах бессэнсоўны. Апошнія 15 гадоў адно і тое ж. Гэта адпрацаваныя схемы да дробязяў, нікому нічога ня трэба казаць. Кардынальна ўсё мяняць. Мы бачым, што тактыкі і стратэгіі, якія ўжо былі — нічога не далі. Улада ва ўсёй сваёй калгаснасьці выходзіла пераможцам.

Паводле Вольскага, трэба шукаць нетрадыцыйныя падыходы:

«Трэба шакаваць, нечаканыя дзеяньні. Нешта дзіўнае. Трэба кардынальна мяняць падыходы альбо увогуле ня лезьці».


ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG