Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колас прапануе вызначыць адзінага яшчэ да Кангрэсу


Уладзімер Колас

Уладзімер Колас

Палітыкі, грамадзкія і культурніцкія дзеячы камэнтуюць прапанову Паўла Севярынца правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку 2014 году, каб дэлегатамі сталі кандыдаты ад апазыцыі на мясцовых выбарах.

Старшыня Рады Беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас лічыць, што выбары адзінага кандыдата на Кангрэсе прывядзе да ўнутрыапазыцыйнай барацьбы, але гатовы дапамагаць Севярынцу ў справе кансалідацыі:
Нашая прапанова ёсьць выхад на адзінага шляхам перамоваў і кампрамісаў ды пошук найбольш пэрспэктыўнай фігуры

«Даводзіць усё да Кангрэсу і там высьвятляць адносіны — гэта зноў пакінуць кагосьці пакрыўджаным і адбіць ахвоту працаваць на чалавека, зь якім ён змагаўся. У апазыцыйным асяродзьдзі няма нармальнага ўспрыманьня сутнасьці дэмакратыі, бо галасаваньне на Кангрэсе ня вырашыць праблемы. Нашая прапанова ёсьць выхад на адзінага шляхам перамоваў і кампрамісаў ды пошук найбольш пэрспэктыўнай фігуры, якую потым прапанаваць Кангрэсу».

Колас лічыць, што фармаваць Кангрэс з кандыдатаў на мясцовых выбарах немэтазгодна:
Сам Колас вылучацца не плянуе, але і даверу да некаторых апазыцыйных лідэраў ня мае

«Ужо ўдзельнічалі ў мясцовых выбарах. Ведаем, што гэта такое. Гэта безвыніковая дзейнасьць, дакладны вынік запраграмаваны. Можна ўдзельнічаць дзеля працэсу, але гэта не для мяне. А вось на прэзыдэнцкіх выбарах трэба ўзяць бальшыню галасоў. А там і жыцьця не шкада, калі змагацца за кандыдата, які рэальна перамог».

Сам Колас вылучацца не плянуе, але і даверу да некаторых апазыцыйных лідэраў ня мае:

«Тыя самыя асобы бралі пэўны ўдзел у мінулай прэзыдэнцкай кампаніі і паводзілі сябе зусім па-іншаму, мякка кажучы, дзіўна. Ці можам мы спадзявацца, што яны карэнным чынам зьмяніліся?»

ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG