Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў: Няма лепшага, чым апрабаваны мэханізм Кангрэсу


Наста і Зьміцер Дашкевічы, Уладзімер Някляеў

Наста і Зьміцер Дашкевічы, Уладзімер Някляеў

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў падтрымлівае ідэю вылучаць адзінага на Кангрэсе

Адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец выступіў з прапановай правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў ужо ў красавіку 2014 году, каб дэлегатамі сталі кандыдаты ад апазыцыі на мясцовых выбарах. Паводле Паўла Севярынца, Кангрэс вызначыць адзінага кандыдата, які аб’яднае дэмакратычныя сілы.

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Уладзімер Някляеў падтрымлівае ідэю вылучаць адзінага на Кангрэсе:

«Я яшчэ на тых выбарах, прэзыдэнцкіх выбарах 2010 настойваў, каб ад дэмакратычнай апазыцыі Беларусі ў выбарах удзельнічаў адзіны кандадыта. Я ўсё што мог зрабіў. Выйшла тое што выйшла».

Някляеў ня згодны, што наяўнасьці шматлікіх кандыдатаў мела большы эфэкт: «Эфэкт на выбарах мог быць адзін. Гэта перамога».
Мы пакажам, што людзі, якія гатовыя да пераменаў, могуць прыйсьці і падтрымаць альтэрнатыўнага кандыдата, што ёсьць адзінства і ёсьць імкненьне да перамогі»

Някляеў называе некалькі прычынаў, чаму вылучэньне адзінага неабходна:

«Па-першае, пры ўдзеле у такой складанай кампаніі трэба прымаць імгненныя адэкватныя палітыныя рашэньні. Па-другое, адзіны кандадат — гэта прадстаўнік усёй апазыцыі. І зь ім будуць весьці перамовы. Па-трэцяе, гэта сканцэнтраваная падтрымка адзінага кандыдата сярод грамадзтва. Мы пакажам, што людзі, якія гатовыя да пераменаў, могуць прыйсьці і падтрымаць альтэрнатыўнага кандыдата, што ёсьць адзінства і ёсьць імкненьне да перамогі».

Някляеў кажа, што ідэю Кангрэсу ўжо абмяркоўвалі зь Севярынцам ды іншымі лідэрамі палітычных рухаў і арганізацыяў.

«Мы прыйшлі да высновы, няма лепшага, чым апрабаваны мэханізм кангрэсу дэмакратычных сілаў. Усе іншыя мэханізмы не дадуць адзінства, якое прызнаюць усе дэмакратычныя сілы. Гэта значыць ня будзе легітымнасьці ў гэтага прадстаўніка. Бо тут пры нязгодзе некага ён ужо ня будзе адзіны».
«Тыя, хто будуць удзельнічаць у гэтых выбарах, прапануюць сваіх дэлегатаў, а тыя, хто ня ўдзельнічае, прапануюць сваіх».

Сам Някляеў не выключае свайго ўдзелу ў выбарах адзінага. Ён патлумачыў Свабодзе:

«Усе палітычныя лідэры не павінны хавацца ад удзелу ў гэтым галасаваньні. Калі ты палітык — то ты абавязаны вылучацца на адзінага кандыдыта, іншая рэч, ці станеш ты адзіным. Калі маеш давер, то станеш».

На засьцярогі часткі апазыцыі, што дэлегатамі кангрэсу змогуць стаць толькі кандыдаты на мясцовых выбарах, Някляеў адказаў:

«Тыя, хто будуць удзельнічаць у гэтых выбарах, прапануюць сваіх дэлегатаў, а тыя, хто ня ўдзельнічае, прапануюць сваіх».

ПРАЦЯГ ТЭМЫ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG