Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня: «Мяцеліца» ў Менску; дзень нараджэньня Настрадамуса і памяці Вашынгтона


Фрагмэнт статуі Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне
Фрагмэнт статуі Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Палацы мастацтваў (Менск, вул. Казлова, 3) адбудзецца конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца». Яго арганізуюць Школа Традыцыйнага Мастацтва і грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Адкрыцьцё і праграма конкурсу будуць суправаджацца традыцыйнымі сьпевамі і музыкай інструмэнальных капэлаў: «На таку», «Дзьвіна»; таксама на конкурсе зайграе Васіль Семашкевіч – музыка зь Любані. Між іншым, у праграме – майстар-клас танца «Мяцеліца» для гледачоў і ўдзельнікаў конкурсу. Да ўдзелу запрашаюцца танцавальныя пары, якія займаюцца традыцыйнымі беларускімі танцамі і не зьяўляюцца прафэсіяналамі. Узрост удзельнікаў – ад 16 гадоў. У праграме конкурсу – 10 найбольш вядомых беларускіх танцаў, а менавіта: лявоніха, падыспань, кракавяк, полька-какетка, полька імправізаваная, ночка, каханачка, карапет, ва саду лі, барыня. Уваход на конкурс вольны. Пачатак – 10.30, завяршэньне – 16.30.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1782 – браты Мангалф’е запусьцілі першы паветраны шар.

1825 – група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў зладзіла ў Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (паўстаньне дзекабрыстаў).

1939 – Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1995 – лідэрамі Югаславіі (С. Мілошавіч), Харватыі (Ф. Туджман) і басьнійскіх мусульман (А. Ізэтбэгавіч) падпісана Дэйтанская дамова, якая паклала канец грамадзянскай вайне ў Босьніі і Герцагавіне 1992-1995 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1503 – Настрадамус, францускі лекар і астроляг, прадказальнік. Мішэль дэ Настрадам нарадзіўся ў горадзе Сэн-Рэмі-дэ-Праванс у габрэйскай сям'і. Яго бацька працаваў натарыюсам. У 1518 годзе Мішэль паехаў вучыцца ў Авіньён, дзе вывучаў граматыку, рыторыку і лёгіку, а пазьней – геамэтрыю, арытмэтыку, музыку і астралёгію. У 1529 годзе ён паступіў на мэдычны факультэт унівэрсытэту ў Манпелье. Яго рэзкія выказваньні пра настаўнікаў і захапленьне фармацэўтыкай, якая была забароненая, ледзь ня сталі прычынай выключэньня з унівэрсытэту. Але канфлікт уладзілі, і ў 1534 годзе Мішэлю прысвоілі доктарскую ступень. У 1564 годзе Кацярына Мэдычы і Карл ІХ прызначылі яго каралеўскім лекарам і дарадцам.

1546 – Тыха Брагэ, дацкі астраном.

У гэты дзень памерлі:

1799 – Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1989 – Андрэй Сахараў, савецкі фізык і грамадзкі дзяяч, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

1990 – Фрыдрых Дурэнмат, швайцарскі нямецкамоўны драматург і празаік.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Жыцьцё – гэта чарада выбараў».

Настрадамус
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG