Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускамоўным — зьніжка 15%.

У Менску на вуліцы Карла Маркса, побач з кавярняй «Перчык», неўзабаве адчыніцца бар «Тутэйшыя».

Дызайн заляў выкананы ў чорна-чырвоных колерах, на сьценах — стэнсіл «Гонар ды павага» і стылізаваныя партрэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзімера Караткевіча і Максіма Танка, а таксама вялізны плякат з выявай крылатага вершніка.

Арганізатары распавялі парталу 34mag.net, што пры выбары дызайну натхняліся стылістыкай апошніх кліпаў гурту «Ляпіс Трубяцкі», а ў якасьці сваіх наведнікаў бачаць людзей, якія, напрыклад, езьдзілі на канцэрт гэтага гурта ў Вільню. Усім беларускамоўным абяцаюць зьніжку ў памеры 15 %.

Дызайнэр заляў бару «Тутэйшыя» праз сацыяльныя сеткі шукае старыя нумары газэты «Правда», а таксама любыя іншыя савецкія газэты, кнігі на беларускай мове, прадметы беларускага быту, лапці, кальчугі. Усе гэтыя рэчы дапоўняць інтэр’ер бару, які мае адчыніцца яшчэ сёлета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG