Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзіная сыстэмная апазыцыя Беларусі


Аляксандар Ярашук
Аляксандар Ярашук

Сёньня Кангрэс беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў адзначае 20-годзьдзе. З нагоды юбілею Свабода пагутарыла са старшынёй Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.

13 сьнежня 1993 году ў Менску адбыўся сход прадстаўнікоў Незалежнага прафсаюза гарнякоў, Беларускага незалежнага прафсаюзу, Свабоднага прафсаюзу беларускага, Свабоднага прафсаюзу мэталістаў і Дэмакратычнага прафсаюзу транспартнікаў. У мэтах каардынацыі дзейнасьці было вырашана стварыць незалежны нацыянальны прафцэнтар, якім і стаў Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Беларусі. З 1996 году арганізацыя стала называцца Кангрэсам беларускіх дэмакратычных прафсаюзаў.

«Першыя гады існаваньня арганізацыі былі самымі плённымі, калі казаць пра колькасьць сябраў незалежных прафарганізацыяў. Тады былі спрыяльныя ўмовы для разьвіцьця незалежнага прафсаюзнага руху. Да сярэдзіны 90-х гадоў колькасьць у нас складала 30 000 чалавек», — распавядае Аляксандр Ярашук.

Аднак пачынаючы з 1994 году, паступова пачаў ажыцьцяўляцца ціск на незалежныя прафсаюзы. Напрыклад, пасьля знакамітага страйку на мэтрапалітэне ў жніўні 1995 год, які сябры незалежнага прафсаюзу абвясьцілі на знак нязгоды з парушэньнем адміністрацыяй калектыўнай дамовы і тарыфнага пагадненьня, быў забаронены Свабодны прафсаюз беларускі.
Нягледзячы на тое, што пасьля міжнароднага ціску на беларускіх ўладаў дзейнасьць Свабоднага прафсаюзу беларускага была ўзноўленая, з 1995 году ўмовы дзейнасьці незалежных прафсаюзаў толькі пагаршаліся.

«На пачатку 2000-х у Менску былі разгромленыя суполкі Свабоднага прафсаюзу мэталістаў, якія налічвалі на МАЗе 1800 чалавек, на МТЗ — 600 чалавек, на ММЗ — 900 чалавек. Гэта была мэтанакіраваная акцыя. Таму што рэжым
на тых прадпрыемствах, дзе дзейнічаюць незалежныя прафсаюзы, заробкі ў 1,5 разы большыя, чым у сярэднім па краіне
разумеў пагрозу, якаю яму нясе існаваньне незалежных прафсаюзаў на стратэгічных прадпрыемствах. Гэтыя гады былі вельмі цяжкімі. Але я лічу, што мы годна прайшлі гэтыя выпрабаваньні. У 2003 годзе мы сталі сябрам Міжнароднай фэдэрацыі прафсаюзаў. Мы змаглі вынесьці наш канфлікт зь беларускімі ўладамі ў межы Міжнароднай арганізацыі працы», — гаворыць лідэр арганізацыі.

Вялікі ціск зьведалі актывісты незалежных прафсаюзаў у 2003-2004 гадах, калі ўвялі кароткатэрміновыя кантракты. Аляксандр Ярашук прызнаецца, што і цяпер суполкі губляюць людзей з-за таго, што як толькі падыходзіць тэрмін заключэньня кароткатэрміновага кантракту, адразу на тых прадпрыемствах, дзе дзейнічаюць незалежныя прафсаюзы, ставіцца выбар: праца ці прафсаюз.
Цяпер агульная колькасьць усіх незалежных прафсаюзаў — 10 000 чалавек. Яны нераўнамерна разьмяркоўваюцца па 30 першасных суполках, якія дзейнічаюць на прадпрыемствах Беларусі.

«Апошнім часам гэтая лічба захоўваецца стабільна. Для нашай краіны 10 000 свабодных грамадзянаў, якія не баяцца заявіць пра сваю пазыцыю, — гэта сур’ёзная сіла. Я перакананы, што нашы прафсаюзы — гэта баявыя арганізацыі. Таму што калі чалавек уступае ў партыю — пра гэта ніхто ня ведае, а калі запісваецца ў незалежны прафсаюз — пра гэта адразу даведваецца кіраўніцтва на працы, таму што складкі ў незалежны прафсаюз аплачваюцца праз бухгальтэрыю прадпрыемства. Тут трэба мець нашмат больш мужнасьці, чым перад уступленьнем у любую палітычную арганізацыю», — адзначыў Аляксандр Ярашук.

Гаворачы пра дасягненьні БКДП, Аляксандр Ярашук зазначыў, што, напрыклад, стабільна высокія заробкі беларускіх шахцёраў — вынік актыўнасьці Незалежнага прафсаюза гарнякоў:

«У пачатку 90-х гадоў шахцёры ў Салігорску былі на 6-м месцы ў гарадзкім рэйтынгу заробкаў. У 1992 годзе гарнякі на „Беларуськаліі“ арганізавалі 44-дзённы страйк, пасьля якога апынуліся на 1-м месцы па ўсёй краіне. І з таго часу шахцёры маюць вельмі высокія заробкі ў Беларусі. Увогуле сябры Незалежнага прафсаюза гарнякоў — гэта асноўны элемэнт нашай арганізацыі, яны налічваюць сёньня каля 4 000 чалавек», — сказаў Аляксандр Ярашук.
Галоўнае адрозьненьне незалежных прафсаюзаў ад праўладных — тое, што ў незалежныя ня маюць права ўваходзіць прадстаўнікі адміністрацыяў прадпрыемстваў. А праўладныя зазвычай узначальваюцца кіраўнікамі адміністрацыяў.

«Я лічу, што наша асноўнае дасягненьне — гэта рэальная магчымасьць нейкім чынам уплываць на сытуацыю ў краіне. Мы — адзіная сыстэмная апазыцыя, таму зьяўляемся адным з бакоў падпісаньня генэральнага пагадненьня ў межах рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях. Мы можам сядзець за афіцыйным сталом, дзе вырашаюцца сацыяльна-эканамічныя пытаньні краіны. Вядома, што робіцца ўсё магчымае для таго, каб выціснуць нас з дыялёгу на ўсіх узроўнях, але пакуль нам удаецца захаваць сваё права ўдзельнічаць у ім», — адзначыў Аляксандр Ярашук.

Паводле лідэра незалежнага прафсаюзнага руху, на тых прадпрыемствах, дзе дзейнічаюць незалежныя прафсаюзы, заробкі ў 1,5 разы большыя, чым у сярэднім па краіне. Тлумачыцца гэта тым, што там, дзе ёсьць незалежныя прафарганізацыі, заключаюцца сапраўдныя калектыўныя дамовы, калектыўныя перамовы не імітуюцца, а працоўныя маюць рэальную магчымасьць удзельнічаць у перамовах па важных пытаньнях што да функцыянаваньня прадпрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG