Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МТЗ не можа прадаць 10 тысяч трактароў


Тэрыторыя заводу застаўленая тактарамі, травень 2013

Тэрыторыя заводу застаўленая тактарамі, травень 2013

У Міністэрстве прамысловасьці Беларусі пацьвердзілі складанасьці з выплатай заработнай платы на Менскім трактарным заводзе.

«Тое, што заработная плата па асобных катэгорыях работнікаў на МТЗ была зьніжаная, адпавядае рэчаіснасьці. Зараз работнікі Мінпрама будуць разьбірацца, зь якой прычыны адбылося зьніжэньне заробкаў, наколькі гэта было абгрунтавана»,— паведаміў «Інтэрфаксу» прэсавы сакратар Міністэрства прамысловасьці Сяргей Шалай.

Ён ня змог патлумачыць, колькі рабочых звольніліся з прадпрыемства.

У міністэрстве прызналі, што сёлета МТЗ меў сур’ёзныя праблемы са збытам прадукцыі. Па стане на 1 лістапада на складах МТЗ знаходзілася 9,9 тысяч адзінак прадукцыі, што адпавядае 178,7 % сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці. Крытычным лічыцца ўзровень непраданых запасаў у 70 працэнтаў месячнага аб’ёму вытворчасьці.

Паводле Белстата, у кастрычніку на МТЗ на 8,1 % скараціўся аб’ём вытворчасьці ў параўнаньні з верасьнем.
XS
SM
MD
LG