Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі актыўна выдаткоўваюць энэргію людзі, якія займаюцца сэксам?

Нядаўні досьлед, праведзены ў Квэбэцкім унівэрсытэце ў Манрэалі, устанавіў, што ў сэксуальным акце энэргія выдаткоўваецца ня надта актыўна, калі параўнаць гэты занятак зь іншымі відамі фізычных практыкаваньняў.

У сярэднім, як паказаў экспэрымэнт канадзкіх дасьледнікаў, падчас сэксуальных актаў — якія трывалі ад 10 да 57 хвілінаў — мужчыны трацілі чатыры калёрыі на хвіліну, а жанчыны — тры.

Для параўнаньня: падчас лёгкай прабежкі мужчыны спальваюць дзевяць калёрый на хвіліну, а жанчыны — сем.

Аднак прафэсар Энтані Карэліс, які кіраваў квэбэцкім досьледам энэргетычнага аспэкту ў сэксе, прытрымліваецца думкі, што «сэкс часам можна лічыць істотным практыкаваньнем». Чаму?

Аказалася, што 98% удзельнікаў досьледу, зь якіх зьнімалі энэргетычныя і іншыя замеры падчас спароўваньня, выказалі меркаваньне, што сэкс — больш забаўны занятак, чым лёгкая прабежка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG