Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На МАЗе тры дні працуюць, чацьвёрты — «марафецяць»


На Менскім аўтамабільным заводзе фармальна працуюць 4 дні на тыдзень, рэальна ж — 3 дні. Яшчэ адзін дзень рабочыя імітуюць працу.

Пра гэта Свабодзе распавёў адзін з працаўнікоў заводу на ўмовах ананімнасьці:

«На МАЗе нібыта 4-дзёнка, але на самой справе працуюць яны толькі 3 дні, а чацьвёрты займаюцца марафетам — нешта там падфарбоўваюць, падмазваюць. Такім чынам фактычна ў нас той самы «італьянскі страйк, што і на МТЗ».

А адзін з супрацоўнікаў Менскага трактарнага заводу паведаміў, што ў іх
так званы «італьянскі страйк» адбываецца ўжо цягам некалькі месяцаў:

«Ёсьць плян, і рабочыя здольныя яго выканаць за палову працоўнага дня, але паколькі сыходзіць з працоўнага месца раней забаронена, то і расьцягваюць яны працу на цэлы дзень».

На Менскім трактарным заводзе зьніжаныя заробкі шэрагу катэгорыяў працоўных. У выніку незадаволеныя працаўнікі сабатуюць і пакідаюць працу. Прычына крызісу — адсутнасьць збыту прадукцыі.

Ля прахадной МТЗ адзін з рабочых паведаміў Свабодзе: «Ну... гэткі „італьянскі страйк“: працуюць, але дужа марудна. Гэты год быў самы цяжкі за ўвесь час трактарнага заводу. Няма, няма збыту прадукцыі. Але гэта ўжо ня нашы справы».

Увесь унутраны двор МТЗ застаўлены трактарамі. Каб гэта не кідалася ў вочы, кіраўніцтва заводу прывезла вялізны грузавік і замаскіравала ім непрададзеную прадукцыю.

травень 2013 году

травень 2013 году

XS
SM
MD
LG