Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барысу Нямцову забаранілі ўезд ва Ўкраіну


Пра гэта палітык паведаміў па тэлефоне журналісту Грамадзкага ТБ Мустафу Наему

Прадстаўнікі СБУ паведамілі Барысу Нямцову па прылёце ў кіеўскі аэрапорт «Барыспаль», што ўезд ва Ўкраіну яму забаронены.

Палітык распавёў, што апошні раз быў ва Ўкраіне месяц таму, і ніякіх праблемаў з нагоды яго знаходжаньня не было. Акрамя таго, дадаў Нямцоў, тэрмін дзеяньня забароны яму не паведамілі.

Барыс Нямцоў узнагароджаны ордэнам Яраслава Мудрага — ўкраінскай узнагародай. Быў пазаштатным дарадцам прэзыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі.

Ён сустаршыня палітычнай партыі «РПР-ПАРНАС», сябра каардынацыйнай рады расейскай апазыцыі. Неаднаразова выступаў у падтрымку беларускай апазыцыі і заклікаў да байкоту Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Менску.
XS
SM
MD
LG