Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане: Паверыў у Бога. Стаў нацыяналістам. Перастаў баяцца


Пра гэта пасьля спробы разгону Эўрамайдану напісаў на сваёй старонцы ўКантакце адзін з удзельнікаў тых падзеяў, актывіст Фёдар Сіўцоў:

Сёньня са мной здарыліся тры рэчы.

1. Я паверыў у Бога

Калі беркут прарваўся за барыкады і пачаў адціскаць людзей, калі жанчын і дзяцей сабралі на сцэне, а тых хто ня мог там зьмясьціцца — вакол. І людзі маліліся і трымаліся з апошніх сілаў — каб не заплакаць ад бясьсільля і страху. Калі раптам у ночы пачуўся перазвон. І гэты звон азначаў надзею. У гэты момант я паверыў у Бога.

2. Я стаў нацыяналістам


Калі я ўбачыў гэтых жаўнераў — маіх суайчыннікаў, тых хто павінен увасабляць закон, тых, на кім трымаецца законнасьць у маёй краіне. Выконваючы тупы жахлівы загад, які абараняе інтарэсы толькі аднаго чалавека — прэзыдэнта суседняй дзяржавы (нашага прэзыдэнта ў гэтай краіне ўсё роўна ніхто не прызнае), яны ішлі на мірных дэманстрантаў — дзяцей, жанчын, старых, і ім было ўсё роўна.

Калі са сцэны пачуўся крык — «нас почули! З усього Київа до нас їдуть люди!». Калі я азірнуўся і на месцы пусткі ўбачыў бясконцую плынь людзей — украінцаў, неабыякавых да лёсу сваіх суграмадзян. Простых суайчыньнікаў, якія выйшлі на абарону мірнага насельніцтва.

У гэты момант я стаў нацыяналістам.

3. Я вызваліўся ад страху

Калі яны з усіх бакоў атачылі плошчу і выціскалі нас. Калі іх сілаў не хапіла, калі мы, наваліўшыся натоўпам, змаглі даць ім адпор, і калі не адціснулі, то хоць бы стрымалі гэтых стварэньняў.

У гэты момант я вызваліўся ад страху.

Павер, я далёка ня самы сьмелы або безразважны ў гэтай краіне.
Але сёньня я зноў выйду на Майдан. За гэтую ноч, за гэтых людзей, за гонар быць адзінай згуртаванай нацыяй — за той гонар, які мы адстаялі сёньня ноччу.

І я заклікаю цябе пазбавіцца ад сумненьняў і страху і выйсьці са мной.

З намі Бог, з намі гонар і сіла, з намі ЛЮДЗІ! З намі — Украіна.

Разам — да перамогі! Разом до перемоги!

І яшчэ —

Слава Украіне!


Крыніца: Фёдар Сіўцоў

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG