Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Гішпаніі забароняць Каталёніі рэфэрэндум аб незалежнасьці


Гішпанскі ўрад вырашыў заблякаваць пляны Каталёніі правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці, прызначаны на 9 лістапада наступнага году.

«Галасаваньне не адбудзецца», – заявіў журналістам міністар юстыцыі Гішпаніі Альбэрта Руіс-Гальярдон.

Раней у чацьвер прэзыдэнт Каталёніі Артур Мас паведаміў, што ўлады рэгіёну дамовіліся з нагоды даты і двух пытаньняў, якія будуць вынесеныя на рэфэрэндум.

Меркавалася, што выбарцаў спытаюць, ці жадаюць яны, каб Каталёнія заставалася ў складзе Гішпаніі ці каб яна стала незалежнай дзяржавай.

У сярэдзіне верасьня прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой прапанаваў Каталёніі чарговы раўнд перамоваў, але пакінуў без адказу запыт на рэфэрэндум аб незалежнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG