Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт — за асацыяцыю з Украінай


Эўрапейскі парлямэнт выказаўся за «больш хуткае» падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі з Украінай пры ўмове выкананьня ўсіх патрабаваньняў.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, пра гэта гаворыцца ў адмысловай рэзалюцыі «Наступствы віленскага саміту і будучыня “Усходняга партнэрства”, у прыватнасьці ў дачыненьні да Ўкраіны», зацьверджанай на сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбуры.

Эўрадэпутаты прынялі да ўвагі «эўрапейскія памкненьні ўкраінцаў, якія выяўляюцца падчас дэманстрацый украінскай грамадзянскай супольнасьці на Эўрамайдане ў Кіеве і іншых гарадах Украіны, і яшчэ раз падкрэсьліваюць, што наданьне Ўкраіне эўрапейскай пэрспэктывы мае вялікае значэньне і ў інтарэсах абодвух бакоў».

Эўрапарлямэнт заклікаў палітыкаў на наступным саміце ЭЗ, які мусіць адбыцца праз тыдзень у Брусэлі, паслаць «моцны палітычны сыгнал, што ЭЗ застаецца гатовым да збліжэньня з Украінай».
XS
SM
MD
LG