Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выказала сваё бачаньне, якія катэгорыі асоб варта лічыць непрацуючымі і абкладаць падаткам на пакрыцьцё сацыяльных паслуг дзяржавы, але ўрад не сьпяшаецца з рашэньнем.

Намесьнік міністра фінансаў рэспублікі Максім Ермаловіч паведаміў сёньня:

«Ёсьць прапановы міністэрства працы і сацыяльнай абароны адносна таго, каго аднесьці да такой катэгорыі, хто павінен кампэнсаваць дзяржаве кошт сацыяльных паслуг»,— сказаў Ермаловіч, якога цытуе Інтэрфакс.

Тым не меней, паводле ягонай інфармацыі, пакуль што ўрад не ўносіў на разгляд парлямэнту праект нарматыўнага акта па ўвядзеньні падатку ці іншага абавязковага плацяжу на непрацуючых:

«Зараз абмяркоўваюцца розныя варыянты ўключэньня непрацуючых грамадзян у фінансаваньне дзяржаўных паслуг. Пакуль ёсьць цэлы набор рашэньняў. Урад вырашае ў у тым ліку і каго можна лічыць непрацуючым».

Паводле Ермаловіча, гэта можна было б рэалізаваць з дапамогай тарыфнай палітыкі, ўвядзеньня мэдыцынскага страхаваньня або якіх-небудзь разавых плацяжоў.

У праекце бюджэту на 2014 год падатку на дармаедаў няма.
XS
SM
MD
LG