Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Расея будзе лідэрам, але нікога ня будзе вучыць жыць


Уладзімір Пуцін выступае сёньня з чарговым прэзыдэнцкім пасланьнем, прымеркаваным да 20-годзьдзя расейскай Канстытуцыі. Прапануем тэзісна некаторыя моманты пасланьня.

Пуцін заявіў, што лічыць магчымымі «кропкавыя зьмены» Канстытуцыі пры тым, што яе палажэньні аб правах чалавека застануцца нязьменнымі.

Нацыяныльным прыярэтэтам Расеі ХХІ стагодзьдзя Пуцін назваў разьвіцьцё Далёкага Ўсходу і Сібіры.

Ён у прыватнасьці прапанануе:

— умацаваць кантроль за ўездам замежнікаў на тэрыторыю Расеі, а парушальнікам міграцыйнага заканадаўства забараніць уезд у Расею на працягу ад 3 да10 гадоў.

— даць права юрыдычным асобам і прадпрымальнікам наймаць замежнікаў на працу на падставе патэнтаў.

— даваць рэгіёнам двухгадовыя падаткавыя канікулы для новых малых прадпрыемстваў вытворчай, сацыяльнай і навуковай сфэры.

— арганізаваць рух добраахвотнікаў, якія будуць працаваць у сыстэме аховы здароўя.

— абавязаць мясцовыя органы выстаўляць усе вольныя ўчасткі пад будаўніцтва на таргі пры ясных і празрыстых працэдурах.

— жорстка, аж да ўвядзеньня спэцыяльных нарматываў, кантраляваць цэны на студэнцкія інтэрнаты.

Урэшце, кажучы пра міжнародную місію Расеі, Пуцін адзначыў, што краіна будзе лідэрам, але ня будзе імкнуцца стаць звышдзяржавай і навязваць іншым сваё заступніцтва, нікога ня будзе вучыць жыць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG