Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін выступіць з дзясятым прэзыдэнцкім пасланьнем


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін мае сёньня выступіць са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу Расеі.

Выступ прызначаны ў дзень, калі адзначаецца 20-годзьдзе расейскай Канстытуцыі, ухваленай на рэфэрэндуме пасьля разгону Вярхоўнага Савету Расеі.

Выступ будзе таксама юбілейным для Пуціна як прэзыдэнта — дзясятым па ліку.

Як паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Расеі, спадар Пуцін абвесьціць пасланьне ў Георгіеўскай залі Крамля ў 12.00 па маскоўскім часе (11.00 — па беларускім), ягоны выступ зойме каля гадзіны.

На выступ запрошаныя 1100 чалавек. Зьмест пасланьня загадзя не раскрываецца.
XS
SM
MD
LG