Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША не выключаюць санкцыяў на адрас Януковіча


Джэн Сакі

Джэн Сакі

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША разглядае розныя варыянты рэагаваньня на апошнія падзеі ва Ўкраіне, у тым ліку і ўвядзеньне санкцый супраць кіраўніцтва дзяржавы.

Пра гэта заявіла прэсавая сакратарка ведамства Джэн Сакі:

«Усе палітычныя опцыі, у тым ліку і санкцыі, разглядаюцца. Аднак цяпер ідзе ацэнка сытуацыі»,— цытуе Сакі агенцтва Reuters.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША не ўдакладніла, пра якія канкрэтна санкцыі ідзе размова.

Джэн Сакі таксама адзначыла, што ЗША падтрымліваюць намаганьні ўкраінцаў па абароне сваіх правоў і свабод.

11 сьнежня ў Кіеве пабывала намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. Яна выступіла з жорсткай крытыкай спробы разгону Эўрамайдана ў ноч на сераду і заявіла, што правяла з Віктарам Януковічам «жорсткую, але рэалістычную размову».

XS
SM
MD
LG