Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць барыкад вакол Эўрамайдана ў Кіеве за мінулую ноч вырасла.

Мінулая ноч на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, дзе 22-гі дзень праходзіць акцыя пратэсту супраць згортваньня урадам Віктара Януковіча эўраінтэграцыі, была спакойнай.

Пратэстоўцаў у параўнаньні зь мінулымі днямі ў цэнтры Кіева значна больш. Яны былі занятыя ўзьвядзеньнем барыкад, большасьць якіх напярэдадні разбурылі праваахоўнікі.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, удзельнікі Эўрамайдану ўзьвялі дзьве барыкады вышынёй 5 мэтраў у пачатку вуліцы Інстытуцкай, на Храшчаціку каля Будынка прафсаюзаў, а таксама каля кіеўскай мэрыі. Умацавалі мітынгоўцы і барыкады на вуліцах Міхайлаўскай, Уладзімерскай і Касьцёльнай.

На сцэне працягваюць выступаць ўкраінскія выканаўцы. Пэрыядычна да прысутных зьвяртаюцца сьвятары з малітвай і просьбай аб міры на Майдане.

Выступаючы са сцэны, сьпявачка Руслана Лыжычка заклікала людзей не пакідаць Майдан яшчэ 6 дзён. Яна матывавала гэта тым, што на 17 сьнежня заплянаванае пасяджэньне ўкраінска-расейскай міждзяржаўнай камісіі, на якім Януковіч зьбіраецца падпісаць новыя дамовы з Пуціным.





XS
SM
MD
LG