Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Машыніста мэтро, які заклікаў пасажыраў на Майдан, зьнялі з рэйсу


Машыніст кіеўскага мэтро, які распавёў пасажырам «праўду» пра мінаваньне станцыяў і заклікаў падтрымаць Эўрамайдан ў цэнтры Кіева, зьняты з рэйсу.

Пра гэта паведамляе выданне LB.ua, спасылаючыся на супрацоўніка мэтро.

«З панядзелка некаторыя машыністы Кіеўскага мэтрапалітэну абвяшчаюць людзям падчас рэйсу пра неабходнасьці ісьці на акцыі пратэсту і ня верыць афіцыйнае інфармацыі аб замінаваньні станцый мэтрапалітэну, паколькі „замінаваньні“ адбываюцца для таго, што б расчысьціць Майдан», — заявіў ён на правах ананімнасьці.



Ён адзначыў, што супрацоўнікі падземкі масава падтрымліваюць акцыі пратэсту, з-за чаго машыністы вырашылі казаць праўду пасажырам.

Аднак супрацоўніка, які абвясьціў сёньня раніцай пра тое, што станцыі Майдан Незалежнасьці і Хрэшчатык былі зачыненыя для зачысткі Эўрамайдану, зьнялі зь цягніка.

«Да яго падышоў палкоўнік міліцыі, спытаў, навошта ён гэта кажа, пасьля чаго паскардзіўся кіраўніцтву. Машыніста зьнялі з рэйсу. Думаю, будуць звальняць», — паведаміў суразмоўца выданьня.

Сёньня карыстальнікі сацсетак паведамілі, што машыністы цягніка, які курсуе на чырвонай лініі кіеўскага мэтро, заклікалі пасажыраў выйсьці на станцыі «Тэатральная» і падтрымаць мітынгоўцаў на Эўрамайдане.
XS
SM
MD
LG