Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы на Майдане ўзнавілі барыкаду на вуліцы Інстытуцкай, якую ўначы зьнёс «Беркут». Яна стала яшчэ больш моцнай.

Жыцьцядзейнасьць Майдану пасьля начной аблогі цалкам адноўленая. На плошчы ўсталёваўюць новыя намёты, працуе палявая кухня, адноўленая праца прэс-цэнтру, зь якога ўначы эвакуявалі журналістаў.

Недзе ў сярэдзіне дня ўсе спэцпадразьдзелы, якія запоўнілі плошчу а першай гадзіне ночы, былі выведзеныя.

А самае галоўнае — на майдан прыходзіць усё больш людзей.
XS
SM
MD
LG