Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пісьменьнікі зьбіраюцца бараніць музэй Багдановіча. Жывая Свабода зь Сяргеем Абламейкам ад 18:00


Сярод тэмаў:

Ня гледзячы на начную спробу ачысьціць Майдан у Кіеве ад мітынгоўцаў, пратэст у цэнтры ўкраінскай сталіцы цалкам адноўлены — зноў усталяваныя барыкады, прывезеныя новыя паходныя кухні. Будынкі прафсаюзаў і кіеўскай гарадзкой адміністрацыі застаюцца ў руках мітынгоўцаў. Віктар Януковіч заявіў, што гатовы да дыялёгу з апанэнтамі дзеля выхаду з палітычнага крызысу

Сустрэчай з міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем пачаўся 11 сьнежня візыт у Менск намесьніка памочніка Дзяржсакратара ЗША Эрыка Рубіна. Амэрыканскі дыплямат сустрэнецца і з апазыцыяй

Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі заявілі, што распачнуць бараніць музэй Максіма Багдановіча даступнымі ім сродкамі: на прыступках будынка будуць праходзіць мастацкія імпрэзы

Заключныя імпрэзы «Менскага гей-прайду-2013» адмененыя. Улады не далі дазволу на правядзеньне гэтых сходаў, а актывісты вырашылі гэтым разам не рызыкаваць

Апытаньне ў Горадні: Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі?

І на гэтае ж пытаньне можаце адказаць і вы. Тэлефануйце ў жывы эфір: 651 42 04 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
XS
SM
MD
LG