Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З тэрміналаў аэрапорта «Барыспаль» у Кіеве эвакуююць людзей у сувязі з паведамленьнем аб замінаваньні

У міжнародным аэрапорце «Барыспаль» адбываецца эвакуацыя людзей і пэрсаналу ў сувязі з ананімным паведамленьнем аб замінаванні які паступіў у міліцыю.

«Мы пацьвярджаем, што на службу 102 паступіла паведамленьне аб замінаваньні тэрмінальных комплексаў аэрапорта. Зараз лінейны аддзел унутраных спраў эвакуіяваў пасажыраў з нерэжымных зон. У далейшым будуць праводзіцца ўсе неабходныя меры па праверцы гэтай інфармацыі» , — паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
XS
SM
MD
LG