Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Дабратворам перанесьлі


Ільля Дабратвор

Ільля Дабратвор

Суд Цэнтральнага раёну перанёс разгляд справы грамадзкага актывіста Ільлі Дабратвора на 17:00 12 сьнежня.

Падчас разгляду справы выявілася несупадзеньне з пратаколам. Дабратвор трымаў украінскі сьцяг, хаця ў пратаколе напісана, што трымаў сьцяг Эўразьвязу.

У судзе не было ніякіх сьведак і доказаў, толькі раздрукоўка з сайту Хартыі 97. Калі судзьдзя паказала фотаздымак з сайту, Дабратвор пазнаў сябе. Там было 4 чалавекі.

Ільля Дабратвор не прызнаў сябе вінаватым. Паводле яго словаў, ён выказваў салідарнасьць з украінскім народам, які імкнецца ў Эўразьвяз. Гэтае права гарантаванае Канстытуцыяй, і ён нічога не парушаў.

Усяго пікет працягваўся 10-15 хвілінаў. Падчас пікету Дабратвор даў кароткі камэнтар, чаму асабіста ён выказвае сваю салідарнасьць.

Пікет салідарнасьці Дабратвор правёў 30 лістапада. Аднак пратакол міліцыянты склалі толькі 9 сьнежня.

Яму пагражае да 15 сутак арышту.
Ільля Дабратвор каля суду

Ільля Дабратвор каля суду

XS
SM
MD
LG