Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя ў Кіеве рыхтуе маштабную маніфэстацыю


Украінская апазыцыя плянуе правесьці вялікую маніфэстацыю на гэтых выходных, паведаміў былы міністар унутраных спраў, лідэр руху «Трэцяя ўкраінская Рэспубліка» Юры Луцэнка.

«У гэтыя выходныя апазыцыя рыхтуе новую грандыёзную маніфэстацыю. Фактычна гэта будзе Рубікон... Я заклікаю: кожны, хто носіць форму, мае да пятніцы вызначыцца, каму ён верны — украінскаму народу або жменьцы клептакратаў», — заявіў Луцэнка.

Паводле ягоных слоў, у ноч на сераду прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч прадэманстраваў усяму сьвету, што ня мае намеру ісьці на перамовы, ня мае намеру збліжацца з Эўропай, але «рыхтуецца здаць Украіну Расеі».

«Сёньня з 1-й да 7-й раніцы мы атрымлівалі запрашэньні ад чатырох прэзыдэнтаў на круглы стол. Адбывалася гэта проста на вуліцы Інстытуцкай з дапамогай 1,5 тысячы міліцыі. Пасланьне Януковіча сьвету: „Эўропа, гуд бай!“»,— сказаў Луцэнка.

Юры Луцэнка
Юры Луцэнка
Паводле ягоных слоў, Януковіч рыхтуецца да таго, каб 17 сьнежня ў Маскве падпісаць пагадненьне аб здачы стратэгічных актываў, у прыватнасьці газаправоднай сыстэмы Расеі. Луцэнка адзначыў, што ўсе сьвядомыя грамадзяне, у прыватнасьці супрацоўнікі міліцыі, павінны гэтаму перашкодзіць.

Акрамя таго, Луцэнка нагадаў, што перамовы з «камандай Януковіча» ня могуць пачацца да выкананьня першачарговых патрабаваньняў пратэстоўцаў:

«Гэта палітычная адстаўка міністра ўнутраных спраў. Спэцназ павінен сысьці ў казармы, арыштаваныя палітычныя зьняволеныя павінны выйсьці на волю. Гэта — мінімальныя патрабаваньні для пачатку перамоў. Бяз гэтага ўжо ніхто ня зможа адвесьці людзей з Майдана», — сказаў Луцэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG