Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нуланд — Януковічу: такія мэтады непрымальныя


Вікторыя Нуланд
Вікторыя Нуланд

Намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд сустрэлася з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам пасьля спробы міліцыі разагнаць Эўрамайдан. Сустрэча доўжылася 2 гадзіны.

Ва ўкраінскай ўлады ўсё яшчэ ёсьць магчымасьць павесьці краіну па шляху эўрапейскай будучыні, заявіла намесьнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Мы ясна далі зразумець: мы лічым, што ўсё яшчэ існуе магчымасьць, каб выратаваць эўрапейскую будучыню Ўкраіны»,— сказала Нуланд пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам. Раней сёньня яна пагутарыла з дэманстрантамі на Эўрамайдане.

Намесьнік дзяржсакратара ЗША таксама заявіла, што мэтады, выкарыстаныя сёньня ноччу для разгону удзельнікаў акцыі пратэсту ў цэнтры Кіева непрымальныя:

«Мы абсалютна выразна далі зразумець Януковічу, што дзеяньні, падобныя тым, якія адбыліся ноччу,— непрымальныя.

Я надзвычай выразна дала зразумець прэзыдэнту Ўкраіны, што тое, што адбывалася сёньня ноччу ў кантэксьце мэр бясьпекі, абсалютна непрымальна ў сучасным, дэмакратычным сучасным грамадзтве і дзяржаве»,— гэтак, я як паведамляе Інтэрфакс сказала Нуланд, камэнтуючы сваю сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

Прэсавая служба Віктара Януковіча пасьля сустрэчы апошняга з Вікторыяй Нуланд паведаміла:

"Бакі правялі прадуктыўную размову, абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, знешнія і ўнутраныя выклікі, якія стаяць перад Украінай сёння, і магчымыя шляхі ўрэгулявання сітуацыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG