Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Польшчы абураны гвалтам у краіне-старшыні АБСЭ


Міністэрства замежных спраў Польшчы асудзіла ўжываньне сілы супраць мірных дэманстрантаў ва Ўкраіне, асабліва ў час, калі ў Кіеве прысутнічаюць замежныя пасярэднікі.

МЗС Польшчы зьвяртае ўвагу на асаблівае значэньне таго факту, што апэрацыя спэцназу Ўкраіны адбылася ў часе візыту высокапастаўленых прадстаўнікоў Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў, якія падчас знаходжаньня ў Кіеве, намагаюцца пасярэднічаць у вырашэньні спрэчкі. «Мы шкадуем, што ўжываньне сілы супраць дэманстрантаў, многія зь якіх былі зьбітыя, дазволіла сабе краіна, якая старшынюе ў АБСЭ», — гаворыцца ў заяве.

МЗС падкрэсьлівае, што такія дзеяньні ўладаў спрыяюць таму, што Ўкраіна губляе давер на міжнароднай арэне, які цяжка будзе аднавіць і выказвае спадзяваньне, што ўжываньне сілы будзе спыненае, а затрыманыя дэманстранты — вызваленыя.
XS
SM
MD
LG