Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вікторыя Нуланд на Майдане частуе пратэтоўцаў і «Беркут»


Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд сёньня раніцай прыбыла на Майдан Незалежнасьці ў Кіеве, дзе працягваецца супрацьстаяньне пратэстуючых з сілавікамі.

Як перадае карэспандэнт агенцтва Інтэрфакс-Украіна, яна гутарыць з удзельнікамі акцыі пратэсту, а таксама зь вялікага пакета частуе і ўдзельнікаў пратэсту печывам, булачкамі і хлебам.

Яе суправаджае амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пает.

Удзельнікі акцыі вітаюць спадарыню Нуланд радаснымі крыкамі, некаторыя скандуюць «God bless you».

Дыплямат падышла да прадстаўнікоў Унутраных войск, якія стаяць на Майдане, і прапанавала ім печыва. Праваахоўнікі пачастунак ўзялі, не сказаўшы ні слова, падзякавалі Нуланд ўсьмешкамі.
XS
SM
MD
LG