Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: некаторыя намёты на Майдане ацалелі


Пасьля расчысткі барыкадаў ў цэнтры Кіева, цэлым застаюцца некаторы намёты мітынгоўцаў на Майдане Незалежнасьці.

Ацалелі намёты, якія знаходзяцца каля Галоўпаштамту з боку Міхайлаўскай плошчы, на Крэшчаціку з боку Бесарабскай плошчы і на вуліцы Гарадзецкага.

Камунальнікі з дапамогай байцоў унутраных войскаў дэмантавалі блокпост ад Бесарабской плошчы да Галоўпаштамту. Практычна расчышчаная вуліцы Інстытуцкая.

Прыборкай займаюцца маладыя мужчыны ў камізэльках камунальнікаў. Аднак гэтыя людзі адмаўляюцца паказаць дакумэнты, што зьяўляюцца супрацоўнікамі хоць бы якой з камунальных службаў.

На Майдан Незалежнасьці працягваюць ісьці людзі. Паводле папярэдніх ацэнак, на плошчы знаходзіцца 10-15 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG