Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан усё яшчэ ў Кіеве, засмучаная дзеяньнямі Януковіча


Вярхоўны камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан знаходзіцца ў Кіеве і з сумам назірае за падзеямі на Майдане. Пра гэта гаворыцца ў яе заяве, якую распаўсюдзіла прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне.

«Я ўсё яшчэ ў Кіеве. Я была сярод вас на Майдане вечарам і мяне ўразіла рашучасьць ўкраінцаў, якія выступалі за эўрапейскую пэрспэктыву краіны», — адзначыла Эштан.

«Цяпер, празь некалькі гадзін, я з сумам назіраю за тым, як міліцыя ўжывае сілу, каб прыбраць мірных людзей з цэнтру Кіева», — адзначыла яна.

«Улады не павінны былі дзейнічаць пад покрывам ночы, каб пачаць зносіны з грамадзтвам з дапамогай міліцыі», — адзначыла Эштан.

Каля гадзіны ночы спэцназ міліцыі «Беркут» пачаў ламаць барыкады вакол майдану Незалежнасьці. Тысячы міліцыянтаў атачылі Майдан. Ужо разабралі барыкады каля мэрыі, большую частку на Хрэшчатыку і вуліцы Інстытуцкай.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ









XS
SM
MD
LG