Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клічко і міліцэйскі генэрал спрабуюць разьвесьці дэманстрантаў і спэцназ


Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко і першы намесьнік камандуючага ўнутраных войскаў, генэрал-лейтэнант Сяргей Канаплянік прыбылі на Эўрамайдан.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер яны спрабуюць разьвесьці пратэстоўцаў і байцоў «Беркуту» каля барыкады на вуліцы інстытуцкай. Клічко спрабуе адвесьці калёну актывістаў, а генэрал — спэцназаўцаў.

А 1-ай ночы «Беркут» пачаў зачыстку Эўрамайдану. З усіх бакоў на Майдан Незалежнасьці падступілі сілавікі. Мітынгоўцы, у прыватнасьці атрады самаабароны спрабуюць ім супрацьстаяць.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ









XS
SM
MD
LG