Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі выціскаюць людзей, пачаліся сутычкі


З усіх бакоў на Майдан Незалежнасьці ўваходзяць сілавікі. Мітынгоўцы, у прыватнасьці атрады самаабароны спрабуюць ім супрацьстаяць.

Дзе-нідзе пачаліся сутычкі. Дом прафсаюзаў шчыльна акружаны «Беркутам».

Раней людзям зачыталі пастанову суда аб вызваленьні будынка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі і дома прафсаюзаў.

Сілавікі рухаліся ад Опэрнага тэатру ў бок Кіеўскай рады. Таксама паведамляецца пра групы сілавікоў зь іншых бакоў Эўрамайдану.

Людзі спяваюць гімн, крычаць «Міліцыя з народам» і «Разам і да канца». Акрамя таго, мітынгоўцы кідаюць у сілавікоў снег і льюць ваду.

ЖЫВЫ БЛОГ


ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








XS
SM
MD
LG