Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода стала аб'ектам шырокамаштабнай DDoS-атакі (ад ангельскага Distributed Denial of Service – разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні).

Службы нашага радыё сутыкнуліся з сур'ёзнымі праблемамі з прычыны кібэрнападаў, пачынаючы з раніцы 8 сьнежня да сёньняшняга дня.

Прэзыдэнт і выканаўчы дырэктар нашага радыё Кэвін Клоўз выступіў з заявай, у якой гаворыцца: «Мы паведамляем пра гэтыя атакі, бо гэта наш доўг перад нашай аўдыторыяй. Мы выступаем за неад'емнае права на свабодны распаўсюд, атрыманьне і абмен інфармацыяй, і мы асуджаем гэтае ўмяшаньне ў нашу місію і нашу працу, тым больш, што ў сьвеце адбываюцца надзвычай важныя падзеі. Мы не выключаем, што гэтыя напады могуць быць наўмыснымі і заклікаем нашых слухачоў, чытачоў і гледачоў заставацца з намі».

Тэхнічны пэрсанал радыё зараз працуе, каб ізаляваць штучны трафік і блякаваць далейшую шкоду ад яго, і прыкладае ўсе намаганьні, каб захаваць доступ да кантэнту радыё на ўсіх плятформах.

Кібэратакі на сайты службаў радыё мелі месца і ў лістападзе сёлета, у 2008 годзе была DDoS-атака на сайт беларускай службы радыё Свабода.

DDoS-атака перапаўняе аб'ект нападу фальшывымі запытамі, якія паступаюць з тысячаў ці нават мільёнаў кампутараў, якія былі ўзламаныя і заражаныя вірусамі або адмысловымі шкоднымі праграмамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG