Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Дэманстранты вытрымалі штурм спэцназу (жывая трансьляцыя, відэа)

Спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчылі намётавае мястэчка. Колькасьць удзельнікаў на Майдане цягам ночы павялічылася з 2 тысячаў да 10-15 тыс.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








06:14 11.12.2013

МУС Украіны: газ не ўжывалі, намётаў не падпальвалі

Ва Упраўленні сувязяў з грамадзкасцю МУС Украіны паведамляюць, што ў адпаведнасьці з пастановай Акруговага адміністрацыйнага суду горада Кіева ад 9 сьнежня 2013 года, «работнікі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях і камунальных службаў сталіцы ажыцьцяўляюць дэмантаж барыкадаў, пабудаваных удзельнікамі так званага Эўромайдану. Мэта гэтай дзейнасьці — забесьпячэнне свабоднага перамяшчэньня грамадзян і аўтатранспарту ў цэнтральнай частцы горада».

Паводле зьвестак міліцыі, па стане на 02.30 11 сьнежня на месцы падзей знаходзіліся каля 1000 грамадзян, перад якімі выступалі народныя дэпутаты і грамадзкія дзеячы. Каб не дапусьціць парушэньняў грамадзкага парадку і супрацьпраўных дзеяньняў у дачыненьні да камунальнікаў, работнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС адціснулі мітынгоўцаў да сцэны, разьмешчанай на Майдане Незалежнасьці. У міліцыі заяўляюць, што «спэцыяльныя сродкі да ўдзельнікаў акцыі не ўжываліся. Працаўнікамі міліцыі затрыманыя некалькі найбольш актыўных правапарушальнікаў, якія супраціўляліся праваахоўнікам».

Чытаць далей...
06:12 11.12.2013

Клічко і міліцэйскі генэрал спрабуюць разьвесьці дэманстрантаў і спэцназ

Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко і першы намесьнік камандуючага ўнутраных войскаў, генэрал-лейтэнант Сяргей Канаплянік прыбылі на Эўрамайдан.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, цяпер яны спрабуюць разьвесьці пратэстоўцаў і байцоў «Беркуту» каля барыкады на вуліцы інстытуцкай. Клічко спрабуе адвесьці калёну актывістаў, а генэрал — спэцназаўцаў.
Чытаць далей...
05:53 11.12.2013

Украінскае агенцтва навінаў УНІАН паведамляе, што затрыманых б'юць у аўтазаках.

05:39 11.12.2013

Мітынгоўцы спынілі «Беркут» на падыходзе да Майдану

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода ўжо каля 30 хвілін яны стаяць «сьценка на сьценку», але без сутыкненьняў
Чытаць далей...
05:33 11.12.2013

Разгону намётавага мястэчка ня будзе, — кіеўская міліцыя

У міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы. Пра гэта паведамілі ў сталічнай міліцыі са спасылкай на словы выканаўцы абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўленьня МУС у Кіеве Валерыя Мазана.

«Гаворка не ідзе пра які-кольвек разгон намётавага мястэчка на Майдане, а гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні транспартных магістраляў», — кажа Мазан
Чытаць далей...
05:19 11.12.2013
Байцы «Беркуту» разьбіраюць барыкаду на вуліцы Інстытуцкай. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, падчас гэтага быў ужыты пярцовы газ.

Па паведамленні УНІАН, у кіеўскай міліцыі запэўніваюць, што разгону намётавага мястэчка на Майдане Незалежнасьці ня будзе, гаворка ідзе выключна аб выкананьні рашэньня суда аб вызваленьні цэнтральных аўтадарог сталіцы.
05:14 11.12.2013
05:08 11.12.2013
З будынка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі, дзе знаходзіцца карэспандэнтка Свабоды, з другога паверху спусьцілі шлянг і заліваюць Хрэшчатык вадой
05:07 11.12.2013
Людзі кідаюцца спэцназу пад ногі
05:01 11.12.2013
Людзі паведамляюць пра затрыманьні
04:58 11.12.2013

Камэнтар CNN пра #євромайдан: "Гэта вельмі добра арганізаваная дэманстрацыя"

04:54 11.12.2013
Колькасьць людзей на майдане расьце. Аднак улады блякуюць пад'езды да Майдану. У фэйсбуку створана група, дзе людзі могуць скаардынуюцца, каб разам дабрацца да месца падзеяў. https://www.facebook.com/helpgettomaidan
04:50 11.12.2013
Некалькі чалавек забрала хуткая дапамога
04:45 11.12.2013
Два намёты ля Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі дэмантавалі. У зносе ўдзельнічалі камунальнікі пад аховай байцоў з нашыўкамі «Барс». Каля памяшканьня мэрыі людзі чакаюць штурму будынка.
04:43 11.12.2013
Неверагодная колькасьць сілавікоў на падыходах да Майдану

04:41 11.12.2013

Клічко: Пасьля сёньняшніх падзеяў улада страціць шанец цывілізавана гаварыць з намі

04:40 11.12.2013
Прыкладна так выглядаюць рэшткі разьбітага намётавага мястэчка. Спэцназ спрабуе выціснуць людзей з падыходаў на Майдан
04:34 11.12.2013
Коламі пазначана, дзе сканцэнтраваныя буйныя групы спэцназу, і адбываюцца сутычкі з дэманстрантамі
04:33 11.12.2013
04:32 11.12.2013
На ўваходзе ў акружаны барыкадамі пэрымэтар Эўрамайдану, заклікаюць пакідаць рэчы, якія могуць быць выкарыстаныя ў сутычках. Актывісты адзначаюць, што акцыя на Эўрамайдане — мірная.
Чытаць далей...

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG