Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Дэманстранты вытрымалі штурм спэцназу (жывая трансьляцыя, відэа)

Спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчылі намётавае мястэчка. Колькасьць удзельнікаў на Майдане цягам ночы павялічылася з 2 тысячаў да 10-15 тыс.

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








03:05 11.12.2013

Сілавікі прарваліся на Майдан Незалежнасьці з боку Украінскага дома, выціскаюць дэманстрантаў. Сілавікі прарвалі чалавечы ланцуг з боку інстытуцкай і рухаюцца ў кірунку сцэны на Майдане Незалежнасьці, выціскаючы людзей.

03:04 11.12.2013
"Беркут" заблякаваў Майдан з боку інстытуцкай. Такім чынам людзі ня могуць адысьці ад сцэны ў Дом прафсаюзаў. Сьвятар са сцэны чытае малітву.
03:02 11.12.2013

Дэманстранты моляцца. Са сцэны вядучы заклікае Беркут не ўжываць сілы

02:51 11.12.2013
Беркут пачаў ламаць барыкады на вуліцы Інстытуцкай побач з Майданам. Вялікая колькасьць Беркуту рухаецца ад Опэрнага тэатру ў бок Кіеўскай рада. Таксама паведамляецца пра групы сілавікоў зь іншых бакоў Майдану.

Людзі сьпяваюць гімн, крычаць «Міліцыя з народам» і «Разам і да канца». Акрамя таго, мітынгоўцы кідаюць у сілавікоў сьнег і льюць ваду.
02:45 11.12.2013
Спэцслужбы падагналі аўтазакі
02:42 11.12.2013
Сьпявачка Руслана заклікае не паддавацца на правакацыі. Крычыць са сцэны "Мы мірныя людзі!"
02:40 11.12.2013

Пачынаецца штурм Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі

02:39 11.12.2013
На прыступках Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі сабралася каля 200 чалавек. На плошчы перад Кіеўрадай сабралася каля 100 чалавек, якія акружылі міліцыю. Судовы выканаўца Ларыса Сабодаш зачытвае пастанову Пячэрскага райсуду аб прыняцьці захадаў па справе аб блякаваньні тратуараў, дарог, шляхам разьмяшчэньня на іх розных прадметаў.
02:38 11.12.2013
З усіх бакоў на Майдан накіроўваюцца сілавікі. Станцыі мэтро «Хрэшчатык» і «Майдан Незалежнасьці» ў чарговы раз (!) зачыненыя.

Cілавікі зьбіраюцца прарваць барыкаду з боку Міхайлоўскай. Пра гэта паведаміў дэпутат Андрэй Шаўчэнка, які прысутнічаў на месцы. "Асноўная частка сіл цяпер там. Дэпутаты спрабуюць стрымаць міліцыю. Іх (сілавікоў) проста цемра", - сказаў Шаўчэнка ў інтэрвію Украінскай Праўдзе.
02:32 11.12.2013

Сілавікі рыхтуюцца да штурму будынка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі


02:30 11.12.2013

Майдан аточаны з усіх бакоў калёнамі міліцыі. Дэманстранты сьпяваюць гімн Украіны

02:23 11.12.2013

Вялікая колькасьць сілавікоў ідзе ў наступ на Майдан. Атачылі Майдан

02:20 11.12.2013
02:19 11.12.2013
Штурмуюць з розных бакоў майдану адначасова
02:19 11.12.2013
Вялікая колькасьць "Беркуту" і унутраных войскаў ідуць у бок майдану. Дэманстранты скандуюць "Ганьба". Стаяць вадамёты і іншая спэцтэхніка.
02:15 11.12.2013
ПАЧАЎСЯ ШТУРМ ЭЎРАМАЙДАНУ!
00:09 11.12.2013

На майдане абвясьцілі мабілізацыю. Разгон чакаецца а першай ночы

Штаб нацыянальнага супраціву распаўсюдзіў інфармацыю аб заплянаванай на 1:00 ночы спэцапэрацыю па зачыстцы Майдана падразьдзяленьнямі ўнутраных войскаў і «Беркуту». Адпаведную заяву распаўсюдзіла прэс-служба «Бацькаўшчына».

«У ролі правакатараў выступяць народныя дэпутаты ад Партыі рэгіёнаў, якіх на дадзены момант ужо мабілізавала для ўдзелу ў апэрацыі», — гаворыцца ў заяве.

«Штаб нацыянальнага супраціву заклікае неабыякавых кіяўлянаў прыбыць на Майдан і сваёй прысутнасьцю узмацніць яго абарону. Чым больш людзей будзе на Майдане, тым менш верагоднасьць супрацьпраўных дзеяньняў з боку ўлады», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Штаб таксама зьвяртаецца да сродкаў масавай інфармацыі з просьбай пакінуць на ноч як мага больш журналістаў, разглядаючы гэта як стрымвальны фактар, які абароніць людзей ад ужываньня сілы з боку так званых праваахоўнікаў», — паведамілі ў штабе.

У ноч зь 9 на 10 сьнежня сілавікі зачысцілі барыкады мітынгоўцаў, якія знаходзіліся ў раёне Вярхоўнай Рады і адміністрацыі прэзыдэнта

23:12 10.12.2013

Мэтро ў Кіеве зноў замінавалі

Станцыі мэтро «Хрэшчатык» і «Майдан Незалежнасьці» ў Кіеве зноў зачыненыя. Па дадзеных сталічнага ўпраўленьня МУС, невядомы чалавек патэлефанаваў у міліцыю з паведамленьнем быццам бы аб замінаваньні мэтро.

Зараз на месцы працуюць супрацоўнікі МУС і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, яны правяраюць станцыі на наяўнасць выбухованебясьпечных прадметаў.

Тры цэнтральныя станцыі мэтро — «Хрэшчатык», «Майдан Незалежнасьці» і «Тэатральная» — былі зачыненыя на працягу некалькіх гадзінаў у панядзелак, 9 сьнежня. Тады міліцыя таксама паведаміла, што атрымала выклік аб замінаваньні мэтро. Пагроза не пацьвердзілася, па факце фальшывага паведамленьня распачалі крымінальную справу.
22:54 10.12.2013
Насупраць будынка Кіеўрады залілі каток. Каб дэманстрантам было дзе пакатацца. На тэрыторыі намётавага мястэчка ўжо працуе вулічны ўнівэрсытэт

22:46 10.12.2013

ЭШТАН НА МАЙДАНЕ

Вярхоўны камісар Эўразьвязу Кэтрын Эштан перад сустрэчай зь лідэрамі ўкраінскай апазыцыі наведала мітынгоўцаў на плошчы Незалежнасьці ў Кіеве. Эштан на Эўрамайдане суправаджаў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне Ян Тамбінскі.

Паводле агенцтваў, удзельнікі акцыі, якія даведаліся Эштон, скандавалі яе імя, а таксама разам выкрыквалі «Дзякуй». Сёньня ў Кіеве Кэтрын Аштан сустракалася з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Падрабязнасьці больш чым 3-гадзіннай сустрэчы пакуль невядомыя.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG