Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан. Дэманстранты вытрымалі штурм спэцназу (жывая трансьляцыя, відэа)

Спэцназ прарваў і разабраў барыкады ля Майдану, выціснуў людзей у бок сцэны. Шмат параненых і затрыманых. Часткова зьнішчылі намётавае мястэчка. Колькасьць удзельнікаў на Майдане цягам ночы павялічылася з 2 тысячаў да 10-15 тыс.


Коратка

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








07:37 11.12.2013

Эштан усё яшчэ ў Кіеве, выказала засмучанасьць дзеяньнямі Януковіча

Вярхоўны камісар Эўразьвязу па пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Кэтрын Эштан знаходзіцца ў Кіеве і з сумам назірае за падзеямі на Майдане. Пра гэта гаворыцца ў яе заяве, якую распаўсюдзіла прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне.

«Я ўсё яшчэ ў Кіеве. Я была сярод вас на Майдане вечарам і мяне ўразіла рашучасьць ўкраінцаў, якія выступалі за эўрапейскую пэрспэктыву для краіны», — адзначыла Эштан.

«Цяпер, празь некалькі гадзін, я з сумам назіраю за тым, як міліцыя ўжывае сілу, каб прыбраць мірных людзей з цэнтра Кіева», — адзначыла яна.

«Улады не павінны былі дзейнічаць пад покрывам ночы, каб пачаць зносіны з грамадзтвам з дапамогай міліцыі», — адзначыла Эштан.
Чытаць далей...
07:07 11.12.2013

На Майдане невядомыя запускаюць салюты

На майдане Незалежнасьці пачалі запускаць салюты, каб імітаваць страляніну. Пра гэта паведаміў у сваім Twitter народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Уладзімір Ар’еў. Паводле яго слоў, гэта правакацыі з боку так званых «цітушак» (правакатараў у спартовай форме).

У цэнтры Кіева некалькі разоў у сераду ноччу было чуваць гукі, падобныя на выбухі, яны суправаджаліся крыкам людзей.

Міліцыя пачатку «зачышчаць» цэнтар Кіева ад барыкадаў Эўрамайдану каля гадзіны ночы. Вызваленая тэрыторыя каля кіеўскай мэрыі, большая частка Хрэшчатыка і вуліца Інстытуцкая.
Чытаць далей...
06:51 11.12.2013

Януковіч плюнуў у твар 46-мільённаму народу, — Яцанюк

Прэзыдэнт Віктар Януковіч плюнуў у твар 46-ці мільёнам украінцаў. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў апазыцыянер Арсень Яцанюк.

«Януковіч думае, што даслаў сюды некалькі тысяч вайскоўцаў і можа гэтым перамагчы 46-мільённую дзяржаву? Ён сьмешны. Калі ў Кіеве цяпер Кэтрын Эштан, Вікторыя Нуланд, ён плюнуў у твар Амэрыцы, 28 краінам Эўразьвязу. А яшчэ ён плюнуў у твар украінцам. І мы гэтага не даруем. Сёньня тут тысячы, учора былі сотні тысяч, а заўтра будуць мільёны! І гэты рэжым падзе! Не баімся, стаім, змагаемся за нашу краіну», - заявіў Яцанюк.
Чытаць далей...
06:28 11.12.2013

Спэцназ пад будынкам прафсаюзаў. Выціскаюць дэманстрантаў

Спэцназ міліцыі «Беркут» з боку Эўрапейскай плошчы спрабаваў прайсьці ў будынак прафсаюзаў. У выніку адбыліся сутыкненьні. Па словах відавочцаў, ёсьць пацярпелыя, прынамсі двое.

Апазыцыйныя лідэры Арсень Яцанюк і Віталь Клічко знаходзяцца на барыкадах і спрабуюць стрымаць натоўп. Алег Цягныбок на вуліцы Інстытуцкай.

Камунальнікі ўжо разабралі барыкады з боку Эўрапейскай плошчы, а «Беркут» атачыў пэрымэтар вакол сцэны на Майдане Незалежнасьці.
Чытаць далей...

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG