Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калі ў Беларусі скончыцца конкурс турэмнай літаратуры? Эфір зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00


Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча, заснаваную сёлета Беларускім ПЭН-цэнтрам і Радыё Свабода, атрымаў палітвязень Ігар Аліневіч за кнігу «Еду ў Магадан».

Госьць эфіру – журналістка Свабоды Ганна Соўсь, якая зьяўляецца членам журы прэміі імя Францішка Аляхновіча. Сярод тэмаў гутаркі зь ёй:

– чаму беларускія турмы ня надта адрозьніваюцца ад савецкіх?

– калі адпадзе патрэба ў конкурсе турэмнай літаратуры?

– чаму вучыць турма і чаму яна ня вучыць?

Рэпартаж з Эўрамайдану нашай спэцыяльнай карэспандэнткі Аляксандры Дынько.
У менскай выставачнай галерэі «Цэх» адбылося ўрачыстае адкрыцьцё Міжнароднай выставы World Press Photo.

Чым характарызуецца кадравая палітыка апошніх 20-ці гадоў? Чаму кіраўнікі розных узроўняў баяцца праяўляць ініцыятыву? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе.

Апытаньне ў Берасьці. Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі?

Апытаньне ў Гомелі. Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

XS
SM
MD
LG