Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заправіў машыну — аддаў 100 тысяч Лукашэнку на Палац незалежнасьці


«Кошт ураду» — гэта інтэрактыўны вэб-сайт, на якім у зразумелай і зручнай форме можна даведацца, адкуль бяруцца і куды накіроўваюцца грошы ў бюджэце Беларусі.

Арганізатары сьцьвярджаюць, што праект разьлічаны на ўсіх, хто «цікавіцца дзяржаўнымі — а значыць нашымі — фінансамі»:

«Вы думаеце, што ад вашых падаткаў нічога не залежыць? Вы не зьвяртаеце ўвагі, колькі падаткаў плаціць за вас наймальнік? Вы думаеце, што разабрацца ў гэтым складана і сумна?»

На сайце сабраныя ўсе дадзеныя і лічбы, даступныя ў агульным доступе. Карыстальнік можа даведацца, колькі грошай з падатку, які мы плацім штомесяц, ідзе на школы і ВНУ, а колькі — на заробкі чынавенству. Таксама можна палічыць, колькі падаткаў мы плацім, набываючы цыгарэты, піва ці запраўляючы машыну, і што з гэтымі грашыма робяць пасьля чыноўнікі.
XS
SM
MD
LG