Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наварыч і Паўлухін вярнуліся ў незалежны пісьменьніцкі саюз


Яшчэ два чалавекі вярнуліся з Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Гэта вядомы празаік, аўтар бэстсэлера «Літоўскі воўк» Алесь Наварыч і малады фантаст Андрэй Паўлухін. Пра сваё жаданьне зноў быць у шэрагах дэмакратычнага пісьменьніцкага хаўрусу яны напісалі ў заявах, якія 10 сьнежня Рада СБП аднагалосна задаволіла.

Алесь Наварыч распавёў сябрам рады, што ўвайсьці ў праўладны пісьменьніцкі саюз яго ў свой час змусілі пад пагрозай звальненьня з працы. Але цяпер ён вырашыў вярнуцца ў незалежную літаратурную супольнасьць.
XS
SM
MD
LG