Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША


Эрык Рубін

Эрык Рубін

11—12 сьнежня Беларусь наведае намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Эрык Рубін.

У Рубіна заплянаваныя сустрэчы з афіцыйнымі чыноўнікамі, прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, паведамляе БелаПАН.

Прэсавая служба МЗС пацьвердзіла, што ўвечары 11 сьнежня Эрыка Рубіна прыме міністар замежных спраў Уладзімер Макей.

Ранейшыя візыты супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнту былі яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, калі эўрапейскія і амэрыканскія палітыкі спадзяваліся ўгаварыць кіраўніцтва Беларусі стаць на шлях дэмакратызацыі.

Цягам 2008-2010 гадоў Менск наведвалі тагачасныя памочнік дзяржсакратара ЗША ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан, памочнік дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх справах Дэвід Мэркел, а таксама прадстаўнічыя дэлегацыі Кангрэсу ЗША і амэрыканскіх бізнэсоўцаў, якія мелі аўдыенцыі ў Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG