Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, прадпрымальнік Дзьмітрый Вус не выключае, што дзеля забесьпячэньня дзейнасьці дзяржаўных органаў Украіны сілавікі бліжэйшым часам пойдуць на высяленьне дэманстрантаў з гарадзкой мэрыі, а потым зачысьцяць і ўвесь Майдан. У іншым выпадку краіну апануе «анархія».

Дзьмітрый Вус: «Само па сабе пытаньне аб ужываньні сілы — яно правакацыйнае. Справа ў тым, што дэманстранты захапілі кіеўскую мэрыю, цалкам паралізаваўшы сыстэму выканаўчай улады. І калі яны будуць перашкаджаць далейшаму функцыянаваньню дзяржавы, будуць супрацьстаяць гэтаму — канечне, будуць рэалізаваныя адпаведныя контарзахады з боку ўлады. Яны ж не зацікаўленыя ў тым, каб зламаць адладжаны мэханізм, каб дэградавала ўлада ў краіне і пачалася анархія. Таму, на маю думку, сілавыя акцыі будуць. Шчыра кажучы, яны неабходныя для таго, каб неяк скіроўваць дзяржаву ў прававое рэчышча. Бо зараз там анархія: хто што хоча, тое і робіць. Атрымліваецца, няма ўлады. Хто хоча — мэрыю захоплівае, хто дзе хоча, там і стаіць. Кардоны, барыкады робяць. Цалкам спаралізавалі працу выканаўчых і заканадаўчых органаў, не пускаюць дэпутатаў. Трызьненьне нейкае».

Карэспандэнт: «Што, на Ваш погляд, увогуле адбываецца ва Ўкраіне?»

Дзьмітрый Вус: «Тут ёсьць два ракурсы. Ва Ўкраіне два алігархаты змагаюцца за ўладу. Адзін алігархат належыць да праэўрапейскай, другі — да прарасейскай пазыцыі. Вось гэтыя два алігархаты паміж сабой варагуюць. Эўрапейскі алігархат, які знаходзіцца ва Ўкраіне, зацікаўлены збанкрутаваць эканоміку дзяржавы, давёўшы яе да поўнага дэфолту, а расейскі алігархат хоча захаваць тое, што было створана і захавалася ў спадчыну ад Савецкага Саюзу. Два гэтыя алігархаты фінансуюць розныя плыні і партыі. Таму тут, мяркуючы па ўсім, паўстаюць ня столькі палітычныя пытаньні, колькі эканамічныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG