Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску паказваюць працы пераможцаў World Press Photo


У менскай крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» пачынае працу выстава пераможцаў міжнароднага конкурсу World Press Photo.

Лепшыя працы ў навінавай фатаграфіі штогод дэманструюць у 100 гарадах сьвету.
У Беларусі гэта будзе другі раз.

Арганізатар імпрэзы — беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч.

Выставу можна будзе наведаць 11-31 сьнежня.

Адрас «ЦЭХа»: праспэкт Незалежнасьці 58, корпус 6 (праход з вул. П. Броўкі), левы пад’езд, 2-гі паверх

World Press Photo — найвялікшы міжнародны конкурс, перамога ў якім лічыцца адным з галоўных дасягненьняў у галіне фотажурналістыкі. У 2013-м на конкурс было даслана больш за 100 тысяч фатаздымкаў ад 5 тысяч прэтэндэнтаў з 120 краінаў.

World Press Photo — некамэрцыйная арганізацыя, заснаваная ў 1955 годзе. Амаль 60 гадоў яна праводзіць конкурс сярод фотажурналістаў
XS
SM
MD
LG